я баюся
баюся таго, што у іншых расцягвае рота куткі:
баюся атракцыёнаў, вялікіх натоўпаў на святы,
калі каляровы агонь паветра ірве на шматкі,
баюся піць самагонку замест гарбаты.
я баюся, што хтосьці падорыць табе мяне -
шкляную фігурку з шэрагу сотні такіх жа самых,
і кожная з іх па-свойму свой лёс кляне, каб
да цябе пераехаць з паліцаў жыцця сувенірнай крамы.
баюся, паставіш мяне пад акно, каб лепш бачыць усю наскрозь.
не страшна, калі разаб'юць мяне дзеці, гуляючы ў снежкі,
баюся, падумаеш, гэта табе здалось, і ўсміхнешся.
найбольш я баюся гэтай тваёй усмешкі.
No comments:
Post a Comment