на белым аркушы твайго двара
колы любові
адзіноты квадрат
трохкутнікі майго для цябе неіснавання
я пункцірамі буду праводзіць,
хоць ствараюць яны нешта ўяўнае.
а калі хочаш, ты можаш
разрэзаць па іх мяне,
я гатова нават быць выцінанкаю
на тваім акне.
такое мастацтва - дзіравіць чужыя душы
і разявак, міма праходзячых, радаваць.
No comments:
Post a Comment