Friday, 29 January 2016

Пасяленцы

Абмяркоўваць кошты на мяса 
І пяць хвілін запаленай лямпачкі, 
Дзе большы выбар на ватныя палачкі 
І ветлівасць, дакладней, яе адсутнасць 
У малодзенькай прадавачкі 
З паловай сваёй тэлефоннай кнігі. 

Мяне ўжо ванітуе 
Ад аўтахтоннага пасялення 
На ніжэйшым узроўні 
Піраміды Маслоў.


No comments:

Post a Comment