Friday, 29 January 2016

Агонія

Дарога, па якой мы
То паўзем верхам на чарапасе,

То пралятаем раён за раёнам

З хуткасцю бліскавіцы

(аж дух займае ад нечаканых паваротаў),
Усё адно вядзе да тупіка.

Тое,

Што я схавала

Ў пыльнай і шэрай мазгавой кладовачцы,

У самым цёмным, з павуціннем, вугольчыку,
У на дзіва чыстай і светлай саламянай каробачцы
Разам з шарсцянымі шкарпэткамі,
Прымушае ліхаманкава скарачацца
Кожную ніцейку маіх мышцаў.


Маё цела

Хоча абараніць мяне,

Бо так пра некага думаць -

Ненатуральна для
Маёй душы.


Проста
Хтосьці забыў

Напісаць на тваім ілбе:

"220В".

Хацела зарадзіцца новымі ўражаннямі - 
І мяне шыбанула токам яшчэ да зарадкі,
Трэсла так з паўгадзіны.
Пасля, усё ж, адпусціла.
А потым вярталася
Ў напамінак
Прыступамі ў хвіліну.
Проста хтосьці забыў
Зазямліць мае пальцы.


А можа, я проста хворая?

І мне трэба піць больш вадкасці

Саракаградуснай.


Няхай усё гэта

Будзе маёй перадсмяротнай 

Агоніяй.

No comments:

Post a Comment