Friday, 29 January 2016

Раней любіла толькі дождж...

Раней любіла толькі 
дождж 
і праклінала снег. 
Маўляў, дождж 
самы шчыры, 
усім вядома, чаго ад яго чакаць. 
А снег хлусіць. 
Ціпа такі прыгожанькі:
"Паглядзіце, якія цудоўныя формы сняжынак!". 
А ты са сваiмi гарачымi рукамi
iдзеш з iм на кантакт - 
i ён пераўтвараецца 
ў халодную брыдкую вадкасць. 

Але ведаеш, 
прынамсі ён мне зразумелы. 
Іначай 
быў бы дарэмным 
курс фізікі 
за шосты клас.

No comments:

Post a Comment