Wednesday, 21 June 2017

Ліст маме

Так, ведаеш, я згубілася. Я, сапраўды, не ведаю, куды мне ісці.
Раней я наогул мала ведала, і мне здавалася, што, у якім напрамку я б не пачала развіваць my starter pack, усюды я б змагла сказаць тое самае "маё" слова, здавалася, змагу гучна і галасіста, з рэхам-волатам, што ніколі не скончыцца ў кургане. Але, як кажуць, вырас і зразумеў. Адсюль крычаць "занята", і адсюль таксама. Паўсюль занята, мама. А я не хачу ні з кім дзяліць свой кусцік.
Я не знаю, навошта мне ўсё. І быццам ісці падабаецца, але.. Невядома, ці лепш усё жыццё пакутаваць дзеля высокай, можа быць, мэты, ці нават любіць, што робіш, але без яе.
Прыйшло самае страшнае - я не знаю чаго хачу. Я хачу нечага хацець. Ранавата, праўда?

No comments:

Post a Comment