Friday, 9 December 2016

***

Ты мой хорам, зямля мая.
Песнярамі сцены намоленыя
Асвячаюць пяшчотна душу,
Робяць усю беларускаю.

Ты мой хорам, зямля мая.
Твайго гора й бяды кадзілам
Пакуль з нас адна не памрэ,
Дыхаць будзем з табой разам мы.

Ты мой хорам, зямля мая.
Грае сонца ў вады святой кроплях,
Што вось-вось упадуць на нашы з табой ілбы
І не высахнуць больш ніколі.

No comments:

Post a Comment