Thursday, 1 December 2016

***

У нашых вачах
Адбылося пабоішча.
Замёрзлыя рэкі пачырванелі
Ад пралітай ваякаў крыві.

Вострыя словы
Прабілі барвовыя крыніцы,
Зрабіўшы балюча 
Толькі ў месцы вытокаў.
У краі ж, куды яны прыйшлі,
Заканчвалася адліга,
І жыхары яго
Назвалі воды тых крыніц
Святымі
І ахрысціліся ў іх
На новае жыццё.

Выпаў апошні снег.
Думкі азіраліся
На скрып сваіх жа крокаў.

No comments:

Post a Comment