Monday, 16 May 2016

Мора

Канал не пракласці між нас:
Тут ў глыб сваю цягне дрыгва.
Хачу я ўсяго адчуваць:
Мора хвалюецца - раз,
Мора хвалюецца - два,
Мора хвалюецца - трыста шэсцьдзясят пяць.

Маяк наш згасіў ліхтары,
Не знойдзе ўжо скарб вадалаз.
Відаць, ён ў табе затануў.
Мора хвалюецца - тры,
Мора хвалюецца - раз,
Мора хвалюецца - нуль.

No comments:

Post a Comment