Пару дзён таму захацелася папрактыкаваць свае language skills, таму вырашыла паглядзець якое-небудзь відэа па-ангельску. Даўно ведала пра крутасць адукацыйнага партала www.ted.com, таму пальцы неяк аўтаматычна набралі лёгказапамінальную спасылку. І вось усяго дванаццаць хвілін выпадкова прагледжанага відэа сталі глебай для разважанняў на працягу некалькіх дзён.
Што ні кажы, але мэта кожнага чалавека - быць шчаслівым. Мы ўвесь час наўмысна ці, часцей за ўсё, падсвядома шукаем свайго шчасця або вызначаем самі, што для нас шчасце, і ідзем у гэтым накірунку вялізнымі ці маленечкімі крокамі. Але калі раптам спытацца: "Гэй, чувак, а ты наогул шчаслівы?" - напэўна, адказ будзе нечым неадназначным і вельмі падобным да енку малога шчаня. НЕ! Ты жывеш у самападмане, выразаным самім табою кардонным замку і думаеш, што ты ў бяспецы і спакоі, а большага і хацець нельга.
Навука стала займацца гэтым пытаннем, і вось загадчык даследвання, якое працягвалася 75 год і яшчэ доўжыцца, Роберт Уолдынгер, паўгады таму расказаў пра яго вынікі.
Самая галоўная выснова - ЛЮБІЦЬ. Людзі, якія мелі добрыя адносіны ў сваім сужэнстве, са сваімі дзецьмі, сябрамі і ў сваіх супольнасцях, былі самымі здаровымі і шчаслівымі. Не мела ніякага значэння ні іх адукацыя, ні матэрыяльнае становішча, ні дасягненні ў грамадстве.
Сёння, у нядзелю Добрага Пастыра, мімаволі праводзіцца паралель з Божымі запаведзямі. Насамрэч, яны ўсе накіраваныя на тое, каб мы мелі найлепшыя стасункі з людзьмі. Бог хоча, каб мы сталі шчаслівымі. Ён сапраўды ведае, што гэта такое. Навука даказала.

No comments:
Post a Comment