Friday, 29 January 2016

Мізантропам

Часамі кажуць пераможцы мізантропскай лігі:
"Людзей мне замяняюць кнігі!".
А іх хто напісаў?
Буслы? Разумная валошка?
Павук у павуцінні, што пад ложкам?

Ты - чалавек, і сэнс твайго жыцця - у людзях.
Ва ўсім, што ты пабачыш за свой век,
ёсць след усіх тых,
што ходзяць у шкурах, портках, станіках і худзі.

Трымаймася ж за рукі, чалавецтва!
Ды хутчэй пачынайма гульню,
каб карагод паспеў перадаць поціск рукі
таму, хто яго пусціў.

No comments:

Post a Comment