Tuesday, 17 January 2017

***

кубачак гарбаты амаль тыднёвай даўнасці,
які мне заварыў ты 
яшчэ да таго, як з'ехаць амаль назаўсёды,
я ўсё не адважуся выліць.
гарбата была зялёнай і пахла кветкамі.
ты падарыў мне яе на каляды
на памяць пра наша лета
напоўненае, праўда, кветкамі іншымі.
а цяпер яна стала самай чорнай 
з усіх гатункаў чорнай гарбаты.

No comments:

Post a Comment