Wednesday, 16 November 2016

Папараць-кветка

На ранак пасля Купалля
Расцвіла кветка
З папараці,
Што праз год завяла.

Вырасла - і не ведае,
Як цвісці,
Як прынесці шчасце
Дапытлівым закаханым,
Калі гарэць яна ўмее
Толькі ледзяным агнём
І замест цудаў
Дорыць людзям бедствы.

Але нікому больш не патрэбны
Загадкі і таямнічасць.
Яна сама ўжо разверыла
Ў чараўніцтва.
Бо яшчэ ж ніхто
Не знаходзіў яе - 
Магічную папараць-кветку
Між так непраходных лясоў
І так глыбокіх азёр.
І не знойдзе,
Бо яна сама ў сябе
Боль Ш не верыць.

No comments:

Post a Comment