Friday, 29 January 2016

вясна пачалася ў снежні

сёлета вясна пачалася ў снежні. 
прынамсі даляцела
да нявызначанага па парадку неба
(межы сцерліся ад частага перасячэння),
дзе я заўсёды піла зараннія кісялі,
махала нагою,
чакала, пакуль паштальён на аднарозе 
ўпрэ мне ў рукі бандэроль
і скажа: "Ваша шчасце. Падпішыцеся, калі ласка",
і неяк у чаканні заснула.
я не ведаю, колькі міма праходзіла табараў,
і колькі яны забралі маіх брудных кубачкаў,
і што па руцэ мне наваражылі,
пакуль я шчэ недзе вышэй лятала.
але цяпер мяне 
разбудзіла 
вясна, 
што чамусьці 
так доўга 
блудзіла.

No comments:

Post a Comment