Проста раю ўсім з'ездзіць, а лепш прайсці пілігрымкай да Заброддзя. Якое гэта месца! Тут, як нідзе, адчуваеш сябе дзіцём зямлі. Тут хочацца трошкі змяніць словы, якія кажуць у Папяльцовую сераду: "Памятай, што ты зямля і ў зямлю вернешся".
| Капліца-музей Першай сусветнай, экспазіцыі якой хопіць на некалькі залаў музея. У ёй праводзяцца службы. |
Але Заброддзе, як, фактычна, і любое месца, робяць людзі. Наўрад ці яно мела б такою чароўнасць без велізарнай працы Барыса Барысавіча і Валянціны Пятроўны Цытовічаў. Поўныя мудрасці, святыя людзі!
Барыс Барысавіч, як і большасць мастакоў, вельмі спакойны і разважлівы, а Валянціна Пятроўна, наадварот, вельмі эмацыйная, што характэрна для актораў :) Але іх абодвух можна слухаць бясконца. У нашыя дзіцячыя бесталковыя галовы сама іх прырода хацела ўкласці за некалькі хвілін сваю жыццёвую мудрасць, набытую за доўгія-доўгія гады. Таму паміж апавяданнямі пра музей і палісад прасочваліся "лірычныя адступленні", але менавіта за іх я буду цаніць знаёмства з гэтым месцам і гэтымі людзьмі.
| Самы бераг Нарачанкі |
| Знакамітае дрэва |
Кожны год 9 траўня ў Заброддзі праводзіцца свята канца двух сусветных войнаў. Сёлета на адным з дрэваў прыселі адпачыць галубы міру, якія даюць нам, дурным людзям, парады, што трэба рабіць, каб у свеце сапраўды быў мір!
Па дарозе заехалі ў Смаргонь, дзе больш за ўсё я была ўражаная касцёлам Арханёла Міхаіла, а дакладней, яго ўбранствам.
| Прыгожа, не? |
| Любы Багушэвіч |
No comments:
Post a Comment