Хараство ружы і белізна лілеі не пазбаўляюць духмянасці маленькую фіялку і не адбіраюць чароўнай прастаты ў маргарыткі. Я зразумела, што, калі б усе простыя кветкі захацелі стаць ружамі, прырода страціла б сваё вясновае ўбранне, і палі не стракацелі б больш кветачкамі.
св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус
Сяджу любуюся сваім летнім букецікам, які назбірала на лецішчы. І я проста ў захапленні. Чую ў ім роднае. Рамонкі шэпчуць: "Не выдурняйся, будзь сабой". І я буду. Хто будзе мной, калі не я?

No comments:
Post a Comment